epub
 
падключыць
слоўнікі

Антон Бялевіч

Сказалі гусі мне

Паплыў, паплыў шнурок да гаю...

Каго такое не кране?

— Куды? Спыніцеся! —

гукаю.—

Зімуйце, гусі, ў будане!

 

Жылі лясныя ў ім салдаты,

У ім прытулак быў і мой.

Сказаў гусак мне стараваты:

— Даўно пакончана з вайной!

Даўно вайна адгаласіла,

Скасілі гора і бяду.

Пакуль у крылах спрыт і сіла —

За мора шнур свой павяду!

Зноў прыляцім сюды вясною,

Вяселлі нашы справім тут...

 

Сваёй прывабнасцю лясною

Гусей атуліць родны кут.


1978?

Тэкст падаецца паводле выдання: Бялевіч А. Сосны ў жыце: Вершы і паэмы. - Мн.: Маст. літ., 1980. - с. 46
Крыніца: скан