epub
 
падключыць
слоўнікі

Антон Бялевіч

Вернасць лебядзіная

Як памрэ знянацку лебядзіха,—

Лебедзі зажурацца не ўсе.

Той, адзіны, гора ціха-ціха

Да нябёс на крылах панясе.

 

Ён шчымліва ў небе пагалосіць

У вялікім смутку, у бядзе.

На траву, ці ў полі на калоссі,

Ці на камень камнем упадзе.

 

Упадзе! Не знойдзеце магілы.

Крыламі накрыўся ціха ён.

Хай бы вернасць гэтакае сілы

Ў кожнага была да скону дзён.


1978?

Тэкст падаецца паводле выдання: Бялевіч А. Сосны ў жыце: Вершы і паэмы. - Мн.: Маст. літ., 1980. - с. 36
Крыніца: скан