epub
 
падключыць
слоўнікі

Антон Бялевіч

Згаварыліся — заручыліся

— А чаму ж ты тады

Не прыходзіў, шэльма,

Калі быў малады,

Быў прывабны вельмі.

 

— А цяпер?

— Ты цяпер —

Ні рыба ні мяса!

— Дык жа я кавалер

Найпершага класа!

Хоць сівы, хоць стары,

А яшчэ здаровы.

— Дык цябе ж камары

Затаптаць гатовы!

— Камары?

— Далібог!

Ну, бывай, саколік!

— А ў мяне грошай стог.

— Высокі?

— Да столі!

— А няўжо?

— Ты правер,

Памацай рукою.

— Стаць гатова цяпер

Жонкаю тваёю!

 

На вяселлі народ.

Загудзеў карагод,

Як заўжды вялося,

Толькі з чаркі ў мой рот

Віно не лілося.


1980?

Тэкст падаецца паводле выдання: Бялевіч А. Сосны ў жыце: Вершы і паэмы. - Мн.: Маст. літ., 1980. - с. 18
Крыніца: скан