epub
 
падключыць
слоўнікі

Аркадзь Куляшоў

Да паэзіі

 

Я - вязень твой, а ты - мая турма,

Асуджан я любоўю пажыццёва.

Зняволенне маё датэрмінова

Ты скараціць спяшаешся дарма.

 

Дарэмна, заняволіўшы другога,

Ты варту памяншаеш мне ўдвая -

Не мае сэнсу гэта засцярога

І гэтая прадбачлівасць твая.

 

Я не збягу, пазбаўлены нагляду,

Не перастану ланцугом грымець,

Штодзень хадзіць на шпацыр па раскладу,

Галадаваць і ў карцэры калець.

 

Не можаш ты мяне пазбавіць мовы,

Змяніць мой лёс уладаю сваёй,

Не ты мяне абрала - вязень твой

Абраў цябе на тэрмін пажыццёвы.

 

1960

 


1960?

Тэкст падаецца паводле выдання: невядомае
Крыніца: невядомая