Аркадзь Куляшоў

«Я хаце абавязаны прапіскаю...»

Я хаце абавязаны прапіскаю —

Калыскаю, падвешанай пад столь.

Я маці абавязан кожнай рыскаю,

Драўлянай лыжкаю, глінянай міскаю —

Усім, чым працы абавязан стол.

Я — матчын спеў, я — матчыны трывогі,

Я — матчын гнеў, які ўставаў на ногі,

Гнаў смерць на Захад — у нару з нары —

Трацілаваю пугай перамогі.

Дыміліся сямі франтоў дарюгі

За мной, як дынамітныя шнуры.

Пазбавіўшы ад грознага відовішча

Свет, не дазволю я, каб дым і пыл

Зямлю ператварыў у бамбасховішча,

Мільярд прапісак — у маўклівы прысак,

Мільярд калысак — у мільярд магіл,




Беларуская Палічка: http://knihi.com