epub
 
падключыць
слоўнікі

Аркадзь Куляшоў

Зіма ўцякае начамі...

 

Светлых дзён баючыся, -

Мутнымі ручаямі,

На пачарнелай крызе,

Зіма ўцякае начамі.

 

Ёй на шляхах світальных

Не ваяваць з туманамі, -

Ад іх абдымкаў знішчальных

Зіма ўцякае начамі.

 

Цёмных завей заслонай

Ёй не звісаць над палямі, -

Ад першай руні зялёнай

Зіма ўцякае начамі.

 

Ужо ёй здрадзілі хмары

І праліліся дажджамі, -

Ад перуновай кары

Зіма ўцякае начамі.

 

Кожнай вясною гэтак, -

З сэрца - цяжкімі снамі,

Нечай крывёй - з планеты, -

Зіма ўцякае начамі.

 

1966

 


1966

Тэкст падаецца паводле выдання: невядомае
Крыніца: невядомая