Добра жаць — шырокая ніўка,
Вялікая постаць.
Добры вечар, сцюдзёная хатка —
Няродная матка.
Не пытаецца, ці змарылася,
Што спазнілася.
Ды пытаецца, ці доўга пражала,
Ці многа нажала.
Добра гнаць — шырокая ніўка,
Вялікая постаць.
Добры вечар, цёплая хатка —
Родная матка!
Не пытаецца, ці злянілася,
Ці многа нажала.
Ды пытаецца, ці змарылася,
Што спазнілася.