epub
 
падключыць
слоўнікі

Беларускія народныя песні

Ой, у садочку цвіла лілея...

Ой, у садочку цвіла лілея,

Дажала жыта старшая жнея.

          Збор жыта, збор!

 

Па нашым полі беглі лябёдкі,

Дажалі жыта красны малодкі.

          Збор жыта, збор!

 

Па нашым полі беглі ягняты,

Дажалі жыта красны дзяўчаты.

          Збор жыта, збор!

 

А наш вяночак не па такому,

Кожны каласочак па залатому.

          Збор жыта, збор!

 

Каб мы здаровы жытка спажывалі

І год шчаслівы зноў дачакалі.

          Збор жыта, збор!

 

Засцілай, маці, сталы і лавы,

Бо да цябе ідзе госць небывалы.

          Збор жыта, збор!

 



Тэкст падаецца паводле выдання: Родная літаратура: падручнік-хрэстаматыя для 5-га класа агульнаадукац. шк. / склад.: Л.К.Цітова. – Мінск: Народная асвета, 1998?
Крыніца: скан