epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

Аскольдава магіла

Бэз долу голле хіліць,

набраклае расой.

Аскольдава магіла

пад маладой травой.

 

Ужо за белым садам

старых не ўбачыш стрэх.

Пачаць хачу баладу

пра даўні князеў грэх.

 

Маўчыць прыдворных кодла

пра тайну чорных дзён:

забіў Алег Аскольда —

за жонку ці за трон?

 

Напэўна ж — за жанчыну,

бо тысячу гадоў

паэты без спачыну

далдоняць пра любоў.

 

Хто ж голаў склаў за ўладу

і ўлады не прыдбаў,

ці ж пра яго

баладу

складалі б для забаў?!.