На вітрыне
ў магазіне
сярод модных туфелек
сіратліва,
сарамліва
басаножкі туляцца.
Басаножкі,
басаножкі —
замшавыя пасачкі,
хто абуе
вас на ножкі,
стане на абцасікі?
Па-дзіцячы
выхваляцца
будзе хто абноўкаю?..
Хто абуе?
Хто разуе
ножкі цёмнай ночкаю?..