Бераг мора — свет бязмежны,
вечны рух,
жывая плынь.
Бераг мора — вочы рэжа
перакуленая сінь.
Бераг мора — яснасць далі,
залацісты гарызонт.
Бераг мора — коцяць хвалі,
як жыццё, за годам год.
Бераг мора — гнёзды чаек
між абломкаў шэрых гор.
Бераг мора — свет без краю,
неба і вады прастор.