epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

Бульба

На выгляд

яна непрывабная,

чорная,

брудная,

маркая.

 

І толькі тады,

калі ты яе аблупіш,

вымыеш,

пасоліш,

зварыш у чыгунку

і высыпеш на абрус,—

толькі тады

адчуеш,

колькі яна ўвабрала ў сябе

сонца,

вільгаці,

водару лета

і сокаў зямлі.