epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

"Была на сэрцы скруха..."

Была на сэрцы скруха,

лілася цераз край.

Прыйшоў я да шаптухі:

— Дапамажы, парай!

 

Сказала мне шаптуха:

— А бедненькі ты мой,

не здыме гэту скруху

ніякі ўжо настой,

ні шэпты,

ні прысмута...

Ад нагавораў злых

адзін ратунак —

з любай

пасцелька на дваіх.