epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

"Даўным-даўно адцвіў мой бэз..."

Даўным-даўно адцвіў мой бэз

і макі адгарэлі.

А мне ўсё абяцае лес

зялёныя арэлі;

 

а мне ўсё гулі ў галаве,

і клічуць летуценні

туды, дзе скачуць па траве

рабінавыя цені;

 

а мне ўсё сніцца з траў кілім,

гарачыя далоні

і блізка-блізенька зусім

вачэй тваіх бяздонне...