Дзядуля сядзіць на калодзе
ля хаты старэнькай,
варушыць пясок
ядлоўцавай кавенькай,
плюскае трахомнымі вачамі,
хоча разгледзець,
хто гэта праходзіць вуліцай:
чужыя ці суседзі?
Не бачыць амаль нічога,
пазнаць па хадзе імкнецца.
«Пара ўжо ў дарогу да Бога»,
шэпча, бярэцца за сэрца.
Галодныя свінні ў двары
вішчаць ля пустога карыта...
А вецер прыносіць з палёў
пах спелага жыта.