epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

Дзе прытулюся

Зачнецца слова,

вытчацца радок

і закігіча кнігаўкай над полем...

...Куды цяпер паеду ці пайду

ад кнігаўчыны песенных разораў...

 

Сяргей Панізнік

Кігіча кнігаўкай радок

над пацямнелаю разорай.

Рачулка ёсць,

а дзе ж масток,

дзе біты шлях да ясных зораў?

Куды ж цяпер паеду і пайду,

дзе прытулюся ў прысак паркалёвы?

...Таўку да поту ў ступе я ваду,

не ведаючы,

ці зачнецца слова.