У карціннай галерэі
шмат партрэтаў каралеў,
ды ніхто з іх не сагрэе,
калі ты панік, ззалеў.
Не з карціны каралева —
сніцца мне жывая Эва.
Ходзіць, некаму смяецца,
дорыць ласкавы пагляд.
А ў мяне згарае сэрца,
і ўсе думкі — неўпапад.
Я ж — не камень і не дрэва,
да мяне ўсміхніся, Эва!
Граюць весела музыкі
на пляцоўцы паміж ліп,
там з прысвістам, віскам, гікам
хлопцы скокі пачалі.
Полька ўправа, полька ўлева,—
не са мной танцуе Эва.