— Гэй, налі паўней!
Лезе ў голаў песні пачатак,
а не ведаю, што далей.
— Гэй, п’ём. Будзь здароў!
Адно віно ўсіх раўняе:
пастухоў і цароў.
— Гэй, не стаў, пі да дна,
каб мы сустракаліся
гэтак штодня...
— Гэй, налі па другой!
Ці помніш, з табой мы хадзілі
да дзяўчыны адной?
— Гэй, не разлівай!
Хто нам верне ў сэрцы нашы
маладосці май?
— Гэй, яшчэ па адной!
Летам віно нясе прахалоду
і грэе зімой.
— Гэй, чаго спахмурнеў?
Тая дзяўчына даўно не чакае
ні цябе, ні мяне...