epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

Іду ў вясну

Іду ў вясну,

нібы ў бацькоўскі дом

вяртаюся з дарогі дальняй.

Іду не госцем,

а гаспадаром

сваіх турбот,

лакальных і глабальных.

 

Іду ў вясну,

у сонечны прыбой,

іду ў сваю штодзённую работу,—

у мора так

выходзіць кітабой,

надзеўшы робу і цяжкія боты.

 

Іду ў вясну.

І сонцу б’ю чалом.

Іду ў вятры,

пад хмары дажджавыя.

Няхай грыміць над галавою гром:

іду ў вясну —

сваю стыхію!