epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

"Я за славай не ганюся..."

Я за славай не ганюся,

бо не той ужо узрост.

Нейк дадому дабяруся

ці акольна,

ці наўпрост.

 

Час бяжыць, яго не спыніш,

і не вернеш больш вясны,

засталіся дні, гадзіны...

Дык навошта мне чыны,

віншаванні,

шанаванні —

каб мяне яны гнялі?

 

Вольным быць і на змярканні

ох, як добра на зямлі!