epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

Яблык Ньютана

Не ўсяму здароваму

наканавана доўгае жыццё.

Не ўсё хворае

асуджана

на смерць і забыццё.

 

Рэжа каса маладую траву,

Спелае збожжа ідзе на мліва...

А яблык,

што Ньютану ўпаў на галаву,

Быў жа, напэўна,

гнілы ці чарвівы,—

Інакш—не ўпаў бы.

І колькі шчэ год

Не быў бы адкрыты

Закон прыцягнення...

 

Справа не ў тым,

які быў плод,

А ў тым,

што думцы

ён даў памкненне.