Як іголку ў стозе сена,
шукаю цябе ў мільённым горадзе.
Столькі тут дарог і сцежак,—
каб жа ж ведаў я,
па якой ты сёння пойдзеш...
Столькі тут спакус і спакуснікаў,—
каб жа ж мог я засцерагчы цябе ад іх...
Як іголку ў стозе сена,
шукаю цябе ў мільённым горадзе.