З народнага
Як у лузе пад калінай,
пад чырвонай калінай
стаіць хлопец з дзяўчынай,
з прыгажуняй-дзяўчынай.
Вецер дрэвы хістае,
несціхана хістае.
Хлопец дзеўчыну пытае,
асцярожна пытае:
— Ці дазволіць табе маці,
твая строгая маці
выйсці вечарам гуляці,
ў клуб калгасны гуляці?
— Няхай маці пільнуе,
колькі хоча пільнуе,
на гулянку прыйду я,
усё роўна прыйду я.