epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

"Яшчэ адзін пракос прайду..."

Яшчэ адзін пракос прайду,

кассё ў зямлю ўваткну,

ад працы,

ад пякельных дум

нарэшце адпачну.

 

Прылягу моўчкі, без турбот

пад свежаю капой,

хай сонца выпарыць мой пот

з кашулі ільняной.