Каб прысніўся добры сон,
лёг на свежым сене.
Пахне маладой расой,
пахне спелым кменам.
Хоць да восені яшчэ
быццам і далёка,
хто ад старасці ўцячэ?
Хто ўцячэ ад лёсу?
Ці пасціся,
ці грашы,
будзь самім ці намам,
флірт круці,
раман пішы —
скончыш тым жа самым...
Як адзначыў мудры грэк,
чалавек смяротны —
і ў каго даўжэйшы век,
і ў каго — кароткі.
...Кмен даспее да зімы,
век ягоны — лета...
Як шкада, што часта мы
забываем гэта.