Паводле Роберта Бёрнса
Калі б цябе засцігла бура
дзесь на зыры,
дзесь на зыры,
я б куртку скінуў, ад залевы
цябе прыкрыў,
цябе прыкрыў.
Калі б віхор нядолі злоснай
цябе спаткаў,
цябе спаткаў,
грудзьмі б я засланіў надзейна
і поруч стаў,
і поруч стаў.
Калі б нас люты лёс закінуў
у дзікі край,
у дзікі край,
з табой мне сумная пустыня
была б як рай,
была б як рай.
Калі б я стаў царом Сусвету
і ты — мая,
і ты — мая,
нібы алмазам, ганарыўся б
табою я,
табою я.