epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

"Калі мароз праймае да костак..."

Калі мароз праймае да костак,

бяроза ўспамінае,

як летам

падбягалі да яе ног мяккія травы,

на голле садзіліся птушкі,

спявалі,

а па лісціках поўзалі ненажэрныя хрушчы.

 

Вецер прыносіць з поля

духмяны пах спелай пшаніцы.