epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

Канец восені

Згарэла датла

залатая казка восені,

апаў на дол

яе шэры попел,

яго растварылі дажджы,

і глеба ўвабрала ў сябе гэты раствор.

 

А дым

хацеў узняцца да неба,

стаць воблакам,

але не здужаў

і зноў апусціўся,

поўзаў па лагчынах туманам,

пакуль не з’елі яго замаразкі.