Колькі згубіў малады чалавек,
які, замест таго
каб ныраць у бяздонне вачэй каханай,
саграваць дыханнем яе шчокі,
піць нектар вуснаў,
майскай месячнай ноччу
з мудрасцю пасівелага старца
абдумваў крокі будучай сваёй кар’еры.
Колькі ж ён згубіў,
гэты сёння знакаміты і багаты чалавек!..