epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

Ля помніка Лацу Навамескаму

Над Сеніцай — дрыжыць шкляны блакіт,

напалены пякучым летнім сонцам,

а ты ідзеш,

паставіўшы каўнер,

нібыта

ў твар сячэ

асенні дождж са снегам.

 

Нічога тут фальшывага няма.

Цябе, напэўна,

скульптар добра ведаў:

ты не любіў

адлежвацца ў цяньку,

настойліва ішоў

да мэты яснай.

 

Ішоў не да народа —

разам з ім.

 

Народу без паэта цяжка быць.

Паэту без народа — не адбыцца!