У дзяцінстве жыццё мне ўяўлялася
лесвіцай,
па якой трэба паднімацца
ўсё вышэй і вышэй,
каб сонечныя промні ліліся насустрач,
асвятляючы новыя краявіды,
новыя паняцці,
новыя мэты.
А цяпер
жыццё мне здаецца
спускам па рыпучай лесвіцы
усё ніжэй і ніжэй, нібы ў калодзеж,
дзе волгкая цемра назойліва
прыліпае да цела.