Беліцца ў промнях глыбокае неба.
Дыхае поле водарам хлеба.
Сонечным пылам усыпаны сад.
Дрогка сінее ў смузе далягляд.
Цяжка хістаюцца спелыя травы.
Іскрай мігціць матылёк маладжавы.
Вецер, як вожык, скруціўся ў клубок,
Адпачываць закаціўся ў цянёк.