Мая зямля цвіце не круглы год,
не кожны дзень над ёю сонца свеціць
яшчэ зашмат
напасцяў і нягод
з-за сініх гор
прыносіць чорны вецер.
Мая зямля не толькі ўсё дае:
абутак, вопратку, пітву і ежу,
яна й бярэ —
балюча ў сэрца б’е
прадоннасцю
магілы
кожнай
свежай.