На муаравай стужцы ночы,
як бронзавы медаль
параненага салдата,
захістаўся поўнік.
Гэта недзе
ў сухую асіну
ударыў пярун,
разбудзіўшы лябёдак
на сонным возеры.
Яны замахалі крыламі,
раздзьмухалі пажар
світальнай зары.
А ў бэзавым скверыку
закаханыя зліліся вуснамі,
і ў іх сэрцах
адначасова расквітнелі
дзве ружы:
белая
і чырвоная.