Дамы — як скрыні,
пастаўленыя «на папа»
і пакладзеныя набок,
кружацца ў танцы
пад музыку сонца.
Аблокі-рыцары
абкружаюць карагод гмахаў,
пагражаюць ім дажджом і навальніцай,
але адразу мякчэюць,
бо адчыняюцца сотні вокнаў,
і з кожнага акна —
Джульета выглядае.