...Бярэ на повад свёкар
цыбатае цяля.
...А нас ад слога вока
схавала азярко.
...Зацішак — ні шу-шу.
Юрка Голуб
Як вечар ля сядзіб
спакусамі заплешча,
бярэ на повад цешча:
— Жаніўся, дык сядзі!
І ні шу-шу, ні-ні,
хоць плач, а хоць галёкай.
Не, лепш у вір глыбокі
ад жончынай радні.
А вершы, браце, так
ці ж возьмеш ты на повад?!.
Рублёўкай пахне слова,
схапіў, ажно — пятак.