Не чакай спагады,
не чакай падмогі,
не чакай загаду,
не чакай трывогі,
не чакай нагоды
і больш зручнага выпадку
зараз жа
ўпадзі на калені
перад матуляй-зямлёй
і скажы ёй «дзякуй!»
за дараванае табе жыццё.
Не чакай спагады,
не чакай падмогі,
не чакай загаду,
не чакай трывогі,
не чакай нагоды
і больш зручнага выпадку,—
зараз жа
захіні сваім целам
ад бяды
матулю-Зямлю!