epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

Не развітаюся

Мора,

здаецца, я ніколі не развітаюся з табой,

бо ўвесь час

даводзіцца ісці

па хвалях лёсу,

праз штормы і віхуры напасцяў,

праз туманы паклёпаў і зайздрасці.

У твар мне сякуць

салёныя пырскі няўдач,

пад нагамі адчуваю

хісткую палубу славы.

 

І парой бывае такі крэн,

што не ведаю,

ці ўтрымаюся я за ванту жыцця.