Па роснай траве басанож я ступаю,
на роснай траве я сляды пакідаю.
Ды сонца засвеціць — і тыя сляды
з прасохлых лугоў прападуць назаўжды.
Такі на зямлі і наш лёс чалавечы:
пакуль ты жывы, дык і дбаеш аб нечым;
пакуль ты ідзеш, маеш сілу ў нагах,
патуль цябе вабіць і радуе шлях.