epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

Падае знічка

Падае знічка з пустэчы начной,

падае знічка.

Звоніць крынічка ў дрымоце лясной,

звоніць крынічка.

 

Падае знічка на вусны твае,

падае знічка.

Нібы сунічка, на іх растае,

нібы сунічка.