Падары ты мне ноч,
падары мне таемныя чары,
падары згоду рук,
залаты вадаспад валасоў;
падары мне аб шчасці
салодкія светлыя мары,
падары свайго сэрца
мне шчырую песню без слоў.
Падары ты мне ноч.
Падары ты мне вочы і зоры,
і дыханне сваё,
і пяшчоту,
і вуснаў нектар.
Падары яшчэ мне
сваю гордую непакору
і даспелага цела
нікім не раздзьмуты пажар.
1958