Як на музейную рэдкасць
гляджу на палявую дарогу —
з вузкай каляінай ад калёс,
са слядамі конскіх капытоў...
Нарэшце я знайшоў той куток,
куды не дайшла яшчэ цывілізацыя!
Ды раптам
пачуў ззаду трэск матора,
азірнуўся:
матацыкл з каляскай
і двое ў шлемах —
едуць у грыбы,
бязлітасна мнучы жыта.
Двое ў шлемах:
ён і яна,
задаволеныя,
з усмешкамі дзікуноў.