epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

"Перасохлы памяці ручай..."

Перасохлы памяці ручай,

хто цябе прачысціць і адновіць,

хто прымусіць весела журчаць,

як тады — пад сонейкам вясновым?

 

У мяне ўжо спрыту не стае

разбурыць завалы і запруды,

спаласнуць завоіны твае,

змыць без жалю

ў мора

смецце з брудам...