Паўз бераг сланяюся,
І скланяю,
Скланяю,
Скланяю:
Хто? — Дняпро,
Каго? — Дняпра,
Дняпру,
Дняпро
І аб Дняпры.
Нэля Тулупава
З надзеяй
сустрэць Дабрадзея
ступаю паўз берагі,
спрагаю:
я худзею,
ты худзееш,
ён (яна, яно) худзее
ад радасці — не ад тугі!
Прабабкі ж былі не такія —
тлусцелі яны ад бяды.
...Не клала прыправы ў радкі я,
набухала многа вады.