Я апынуўся ў цераме лясным,
там на траве ты, любая, ляжала.
Цябе ваўчыца пільна вартавала,
цікуючы за поступам маім.
Празрыстае і лёгкае, як дым,
нічога не хавала пакрывала
і толькі сверб юрлівы распаляла...
І справіцца не мог ужо я з ім.
У бітвах праяўляюцца героі.
Пайшоў у наступленне я без зброі,
упэўнены: ваўчыца не кране.
І звер глядзеў з наіўнасцю прыроднай,
як прагна я табою авалодаў.
...Шкада,
што адбылося гэта ўсё ўва сне...