epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

"Сховішча часу — камень..."

Сховішча часу — камень,

сховішча цішыні — мох,

сховішча холаду — лёд.

 

А куды мне схаваць свае думкі,

калі яны не ўлазяць

ні ў якія граматычныя формы?