Сяджу над канспектам,
а думкі ўсе — там,
дзе звонкае лета
ў альховых кустах
рассыпала промні і шчэбет сарок;
дзе голле парэчкі
схіляюць к вадзе,
з плацінаю рэчка
размову вядзе,
гудуць правады над асфальтам дарог.
Аб родных мясцінах
штодзень мару я
не толькі таму,
што люблю салаўя,
і вербы над рэчкай, і пахкі мурог,—
з адзнакай жадаю
дыплом атрымаць,
каб роднага краю
аблічча змяняць
паехаць.
Не трэба,
не трэба мне іншых дарог!
1954