Снег ідзе, снег ідзе
на дарогі,
бульвары
і стрэхі,
замятае нашы сляды,
галасоў нашых рэха...
Снег ідзе, снег ідзе
кожны раз — навіною і дзівам,
быццам беліць кватэру жыцця
навасёлам шчаслівым.
Снег ідзе, снег ідзе,
прыглушае і рухі, і гукі
і кладзецца на сэрца маё
прадчуваннем разлукі...