Сонца заходзіць,
паўзуць па лагчыне прыцемкі,
а ў мяне яшчэ процьма працы,
і я не гатовы сустрэць ноч,
бо трэба яшчэ многае сказаць
сынам,
унукам,
суседзям,
знаёмым
і ўсім добрым людзям;
на маім стале
ляжаць неадказаныя пісьмы
ад далёкіх сяброў.
Што ж яны падумаюць пра мяне?