Паволі коціцца з ракі
Світальны бубен сонца.
Выходзяць з хатаў мужыкі
І пазяхаюць сонна.
Мікола Федзюковіч
Разбеглася ва ўсе бакі
імгла густая,
і сонца коціцца з ракі,
як скрыпка тая.
Выходзяць з хатаў мужыкі,
на прызбу сталі,
глядзяць на сонца з-пад рукі:
— Няўжо світае?..